Андрэй Палуда: Кіраўнік краіны толькі аднойчы скарыстаўся правам памілавання
Міністэрства замежных спраў Беларусі апублікавала даклад. Сярод іншых яго пунктаў, па словах каардынатара кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» Андрэя Палуды, асаблівую ўвагу прыцягваюць пункты 157-164 раздзела “Права на жыццё, свабоду і асабістую недатыкальнасць”. Яны тычацца праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі. У прыватнасці, у дакладзе МЗС адзначана, што ўсе асуджаныя да смяротнага пакарання маюць права звярнуцца з хадайніцтвам да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб памілаванні.
– Калі казаць пра эфектыўнасць мер нацыянальнага заканадаўства, напрыклад, сітуацыя з памілаваннем, то трэба адзначыць, так, ёсць такая магчымасць, але з іншага боку, за весь час, калі Рэспубліка Беларусь мае незалежнасць, кіраўнік краіны ў нас памілаваў толькі аднаго чалавека. І казаць, што гэтая мера эфектыўная, па вялікаму рахунку, не выпадае.
Больш за тое, ў выпадку ўжо расстралянага гамяльчука Аляксандра Грунова ўпершыню за перыяд незалежнасці Беларусі быў адменены прысуд суда першай інстанцыі, і справа была накіравана на перагляд, – кажа Андрэй Палуда. Аднак, падчас сустрэчы з генпракурорам, Лукашэнка заявіў, што вінаваты павінен адказаць «на ўсю катушку”. Пасля гэтага ў дачыненні да Грунова ізноў быў вынесены, а пазней прыведзены ў выкананне, смяротны прысуд.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя