Пратэсты спрыяюць фармаванню моцнай нацыі
Кожны месяц пратэстаў толькі яшчэ больш аб’ядноўвае людзей і спрыяе фармаванню моцнай нацыі. У гэтым перакананыя пацярпелыя ў часе акцый за 8 жніўня і пасля такой даты ад пакуль дзеючай улады і сілавікоў. Яны атрымалі штрафы, суткі, псіхічныя і фізічныя пашкоджанні, але не згубілі веру ў тое, што перамены абавязкова прыйдуць, – распавёў жыхар Берасця спадар Аляксей:
– Змянілася толькі тое, што людзі яшчэ больш аб’ядноўваюцца, гэта неяк гуртуе народ. І тыя, хто не верыў, не хадзіў на гэтыя пратэсты, ужо заўважаюць, як сябе паводзіць кіраўнік краіны. Ён хлусіць, і гэта бачна паўсюль.
У Берасцейскім рэгіёне акцыі пратэсту па-ранейшаму працягваюцца. Але, у адрозненне ад лета ці восені, выходзяць не тысячамі, а дзясяткамі. Паколькі адбываецца не столькі адміністрацыйны, колькі крымінальны пераслед за палітычную пазіцыю.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце