Гарадзенец паспрабаваў даведацца колькасць АМАПаўцаў у Беларусі



Звесткі аб колькасці супрацоўнікаў АМАП у Беларусі і арганізацыі іх структуры — гэта інфармацыя абмежаванага распаўсюджвання. Такі адказ на свой запыт гарадзенскі журналіст Дзяніс Івашын атрымаў ад прэс-сакратара МУС Беларусі Вольгі Чамаданавай. Адказ на запыт Івашын размясціў у Facebook.

 — Фактычна маем дадатковую спецслужбу на ўтрыманні ў падаткаплацельшчыкаў, якім нават не даюць інфармацыю, на што ідуць іх грошы, — адзначыў Дзяніс Івашын.

Паводле дакументаў, апублікаваных Telegram-каналам, які ў кастрычніку 2020 беларускі суд прызнаў экстрэмісцкім, колькасць АМАП у Беларусі не перавышае 1400 супрацоўнікаў. Па дадзеных Hrodna.life, агульная колькасць АМАП у Гародні складае 120 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя