У Фрунзенскім раёне Менска затрыманыя ўдзельнікі лакальнай акцыі пратэсту
Увечары 21 студзеня затрыманыя не менш за 16 удзельнікаў лакальнага маршу пратэсту, які праходзіў у раёне вуліцы Харкаўскай у Фрунзенскім раёне Менска.
Тэлеграм-канал „Спісы затрыманых” высветліў прозвішчы 12 затрыманых. Сярод іх сем жанчын.
Інфармацыю пра затрыманні падчас мясцовай акцыі пацвярджаюць праваабаронцы: пазбаўлены дзяржрэгістрацыі цэнтр „Вясна” мае дадзеныя больш чым пра 10 затрыманых.
Акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня працягваюцца 165 дзён.