Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя відэа. Яны, як і вы, часта за гэта мелі непрыемнасці, былі затрыманы, збіты, вымушаны былі бегчы. Але нягледзячы на ўсю небяспечнасць яны з вамі да перамогі!
Першыя тры канцэрты пройдуць пры падтрымцы Беларускай дыяспары ў Нідэрландах.
–
23 студзеня: гурт “TOR BAND”
Рок-гурт #TorBand з Рагачова летам 2020 г. зрабіўся адным з сімвалаў пратэсту. Песню “Мы не народец!” можна было пачуць на кожным нядзельным маршы, а кліпы музыкаў збіраюць сотні тысяч праглядаў.
Дзмітрый Галавач і Яўген Бурло граюць разам каля 10 гадоў. За гэты час памянялася назва калектыву, а нядаўна змяніўся басіст – да музыкаў далучыўся Андрэй Ярэмчык. Але галоўнае змяненне – у 2020-м пра гурт даведалася ўся Беларусь, падтрымалі творчасць і людзі з іншых краін.
“Мы не народец!”: https://youtu.be/Rai9tQCrRsQ
“Жыве”: https://youtu.be/kIWm08f6UzI
– Глядзіце таксама: 30 студзеня: гурт “Петля Пристрастия” 6 лютага: гурт “N.R.M.”
Паказ анлайн-канцэртаў адбудзецца на канале фонду культурнай салідарнасці #BY_Culture: http://bit.ly/youtube-byculture
Канцэрты пройдуць бясплатна. Але вы можаце падтрымаць беларускіх культурных дзеячаў і іх праекты тут: https://byculture.org/donate