Віктар Адзіночанка: Арышт Судаленкі – моцны ўдар па праваабарончым руху



Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка знаходзіцца ў Гомельскім следчым ізалятары. Лаўрэата некалькіх праваабарончых прэмій і вядомага юрыста абвінавачваюць у дзеяннях, якія падпадаюць пад фармулёўку артыкула 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя альбо падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Паводле прадстаўніка Беларускага Хельсінкскага Камітэту Віктара Адзіночанкі, арышт Леаніда Судаленкі — моцны ўдар па гомельскім праваабарончым руху.

– Леанід Судаленка найбольш актыўны праваабаронца ў Гомелі. У нас была сумесная праца. У прыватнасці, гэта маніторынг суда над Мікітам Залатаровым. Мы павінны былі рабіць гэта сумесна. Паколькі яго няма, то я паспрабую іншых людзей да гэтага прыцягнуць. Гэта моцная фігура. Леаніда Судаленкі, канешне, будзем нам тут не хапаць.

Леанід Судаленка быў затрыманы 18 студзеня 2021 года па дарозе ў офіс. Да гэтага, 5 студзеня, на ягоным працоўным месцы і па адрасе пражывання былі праведзеныя ператрусы з канфіскацыяй дакументаў і лічбавых носьбітаў. Беларускія праваабаронцы абвясцілі Леаніда Судаленку палітычным вязнем.

Беларускае Радыё Рацыя