Генадзь Фядыніч: Пратэстныя настроі ў Беларусі будуць расці



Адсутнасць упэўненасці ў заўтрашнім дні – менавіта такой бачыць прычыну да фармавання пратэстных настрояў у грамадзян лідар незалежных Прафсаюзаў Радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядычніч. Амаль кожны тыдзень з’яўляецца інфармацыя пра скарачэнне колькасці працоўных месцаў і пераход на трохдзённы працоўны графік у розных рэгіёнах Беларусі. Тысячы людзей застаюцца без працы і сродкаў да існавання.

Генадзь Фядыніч лічыць, што пратэстныя настроі ў грамадстве ўжо ёсць, пытанне толькі ў тым, калі людзі выйдуць з пратэстам на вуліцу:

– На гэта могуць паўплываць: доўгатэрміновыя трохдзёнкі, малы заробак і незадавальненне існуючымі зараз адносінамі да працоўнага класа. Гэта і Дэкрэт №5, які  “павязаў” людзей. Я лічу, што такі момант будзе, мабыць нават вясной, можа – восенню. Хоць і звяртаўся Лукашэнка да арміі і казаў, што яна павінна дапамагчы правесці выбары, але ж наш народ доўга трывае, але можа  і гукнуць вельмі голасна.

Генадзь Фядыніч лічыць, што няма перадумоваў для таго, каб у бліжэйшы год сітуацыя на працоўным рынку была вырашана ў лепшы бок. А гэта значыць, што ў краіне з кожным днём будзе з’яўляцца ўсё больш беспрацоўных людзей.

Беларускае Радыё Рацыя