Уладзімір Мацкевіч: Без вяртання Ціханоўскай перамовы немагчымыя



Святлана Ціханоўская не мае нічога агульнага з Аляксеем Навальным, а Беларусь нельга параўноўваць з Расеяй.

У нашай краіны ёсць свой шлях, і прымаць рашэнні пра вяртанне лідараў неабходна менавіта зыходзячы з беларускай сітуацыі, – у гэтым перакананы філосаф, метадолаг Уладзімір Мацкевіч:

– Без вяртання Ціханоўскай мы ніколі не выйдзем на перамовы і ніякага шанцу на вызваленне палітвязняў у нас не будзе ў бліжэйшыя часы. Не ведаю, колькі гэтыя часы будуць цягнуцца. А тое, што ніхто не прыслухоўваўся да нашай прапановы – гэта сведчыць толькі пра тое, што ні палітыкі, ні журналісты нашы не хочуць думаць самастойна.

„Умовай бяспекі можа стаць сам беларускі народ, яшчэ большая актывацыя пратэстаў, а таксама падтрымка міжнароднай супольнасці”, – дадаў Уладзімір Мацкевіч.

Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя