Народныя майстры Гарадзеншчыны паказалі свае вырабы на выставе



У Гародні адкрылася выстава народных майстроў Гарадзенскага раёна. У выставачнай зале абласнога Цэнтра народнай творчасці размешчаны вырабы з саломкі, народныя інструменты, бандарныя і ткацкія вырабы. Прэзентаваны і тэхнікі, якія раней не выкарыстоўваліся, напрыклад, графіка па шоўку.

Кажа народны майстар Беларусі Мар’ян з Адэльску, які вырабляе музычныя інструманты з чароту:

– Пачаў рабіць. А ўсе смяюцца з мяне, што я звар’яцеў і свісткі пачаў рабіць. І мяне заела самалюбства. І я пачаў пашыраць свае веды і навыкі… А я не ўмеў нават тачыць. Хлопцы мне дапамаглі такарны станок зрабіць. Пачаў шукаць, чытаць у біблятэка. Хадзіў у музычную вучэльню, паказваў там хлопцам свае дудкі. І сам пачаў вычуцца граць. Калі навучыўся, то і стаў дудкі рабіць добра.

У Гарадзенскім раённым Цэнтры народнай творчасці майстроў, толькі сямнаццаць чалавек. Але ўклад іх у абласны народны фонд найбольш важкі за іншыя раёны Гарадзенскай вобласці.

З вырабамі майстроў Гарадзеншчыны наведнікі змогуць азнаёміцца на працягу месяца.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.