Гілі – і эстэтычна, і палітычна, і экалагічна
Чырвонагрудыя гілі на белым снезе – прыкмета зімы 2021 года.
Чырвоны гіль на белым снезе, як сцяжок.
23 студзеня пабачыла цэлую стаю, якая з вясёлым свістам ляцела на бэз.
Уладзімір Караткевіч шмат пісаў пра іх – і ў вершах, і ў прозе.
О Радзіма, мой светач цудоўны, адзіны,
Явар мой, мой агністы снягір на сасне,
Ледзь цябе не забыў я з чужою жанчынай,
Што ў душы не хацела і ведаць мяне.
Ёй былі непатрэбныя звялыя травы,
І, ад вераса горкі, вятрыска павеў,
І твая некрыклівая гордая слава,
І твая перамога, і мукі твае.
Зараз нехта другі перад ёю варожыць,
Сыпе золата мар, лье славесаў ваду…
10 лютага 60 года Ворша.
І эстэтычна, і палітычна, і экалагічна.
У парках шукайце і каля пад’ездаў, дзе бэз, раёны з хрушчоўкамі
Яны яшчэ свісцяць – можна прыслухацца – вельмі цікавыя гукі, глядзець больш уважліва і пабачыце.