Скальныя могілкі ў гарах Паўночнага Каўказу
Калі Расея рыхтавалася да Алімпіяды ў Сочы 2014 года, у Прыэльбруссі пачалі будаваць асфальтавыя дарогі ў гарах, дзе раней хадзілі толькі пастухі ды паляўнічыя.
Падчас будаўніцтва дарогі ў Кабардзіна-Балкарыі знайшлі старажыныя скальныя могілкі.
Была знойдзеная магіла з парэшткамі маладой дзяўчыны з упрыгожваннямі, а побач з ёй парэшткі жанчыны сталага веку без упрыгожванняў, верагодна, служкі.
Па адной з версій тут пахаваныя прадстаўніцы народу аланы.
У скалах – пахаванні.
Пабачыць скальны могільнік у Кабардзіна-Балкарыі могуць вандроўнікі, якія адпраўляюцца на экскурсію на джыпах з Есентукоў ва ўрочышча Джылы-Су. Кошт такой экскурсіі з Есентукоў – 2 тысячы расейскіх рублёў, працягласць – 12 гадзін.
Беларускае Радыё Рацыя