На Берасцейшчыне працягваюцца акцыі пратэсту і затрыманні



На Берасцейшчыне – чарговыя затрыманні за праяву грамадскай пазіцыі. Толькі за ўчора, 23 студзеня, у РАУС Маскоўскага раёна горада Берасця даставілі дзесяць чалавек:

– Усе гэтыя асобы спрабавалі зладзіць імправізаванае шэсце ў мікрараёне Кавалёва. Паведамляецца, што жыхарка абласнога цэнтра Надзея Круц пераведзеная ў ізалятар часовага ўтрымання. Пра лёс астатніх затрыманых, як і іх асабістыя дадзеныя, невядома.

У сувязі з чарговымі жорсткімі дзеяннямі з боку сілавікоў прадстаўнікі берасцейскага аддзялення праваабарончага цэнтра „Вясна” заклікаюць паведамляць пра затрыманні праз адмысловыя мэсанджары. Гэта неабходна для таго, каб своечасова высветліць і ўдакладіць месца знаходжання пацярпелых ад дзеянняў рэжыму для іх блізкіх і родных, а таксама аказаць прававую дапамогу.

На сёння, 24 студзеня, у Берасці не паведамляецца пра шэсці, мітынгі ці акцыі. Але людзі могуць выходзіць на вуліцы абласнога цэнтра ды іншых гарадоў рэгіёну малымі групамі ў сваіх населеных пунктах.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце