Лукашэнка збіраецца ў Пінск



Аляксандр Лукашэнка збіраецца наведаць Пінск. Гэта вынікае з дакументаў гарадскога выканаўчага камітэта, якія трапілі ў сацыяльныя сеткі. У іх акрэслена папярэдняя праграма візіту і пазначаныя адказныя чыноўнікі за арганізацыю. Візіт Лукашэнкі чакаецца 29 студзеня.

“Гэта стане дадатковай нагодай для ціску на грамадскіх актывістаў”, – гаворыць праваабаронца, сябра “Руху “За Свабоду” Алесь Рамановіч:

– Калі ён будзе сюды насамрэч ехаць, самых актыўных грамадзян будуць хутчэй за ўсё папярэджваць, адсочваць. Магчыма, і прэвентыўныя затрыманні будуць. Такое і ранней было пры прыездзе Лукашэнкі. Той жа самы Ігар Салавей, які зараз палітвязень, мінулы ці пазамінулы візіт Лукашэнкі павёў на Кірава, 53.  Хутчэй за ўсё будуць папярэджваць, але хто гэтае папярэджанне не захоча падпісаць, то магчыма яго ізалююць.

Пра візіт Аляксандра Лукашэнка ў Пінск гавораць і супрацоўнікі камунальнай службы, якія рыхтуюць горад да прыезду.

Беларускае Радыё Рацыя, Пінск

Фота: pinsk.eu