У чатыры гарады Берасцейскай вобласці паступіла расейская вакцына
У чатыры гарады Берасцейскай вобласці паступіла першая, невялікая партыя расейскай вакцыны “Спутник V” – гэта Берасце, Баранавічы, Кобрын і Пінск. Найперш прышчэпку атрымліваюць медыкі.
Па словах лекара Веры Селюжыцкай, сама па сабе вакцына не мае небяспечных кампанентаў для арганізму:
– Вакцына сама па сабе не небяспечна, таму што яна не ўтрымлівае жывога віруса. Яна распрацаваная такім чынам, што адказ ідзе толькі на генетычны матэрыял. Гэта толькі маленькія абрыўкі генаў, якія выклікаюць у арганізме зваротную рэакцыю, але не выклікаюць хваробы. Таму рэкамендавана прышчапляцца максімальна ўсім. Мяркуецца, што вакцына будзе дзейнічаць мінімум два гады.
Па-сапраўднаму масавай кампаніі па вакцынацыі насельніцтва супраць каронавіруснай інфекцыі медыкі чакаюць не раней за красавік. Сёлета ў планах Міністэрства аховы здароўя прышчапіць каля 5,5 мільёнаў жыхароў краіны.
Беларускае Радыё Рацыя