Колькасць новых выпадкаў COVID-19 склала менш за адну тысячу
За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 847 выпадкаў COVID-19, памерлі дзесяць чалавек з каронавіруснай інфекцыяй, выпісана з бальніц 754 пацыенты, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, упершыню з першай дэкады лістапада 2020 года за суткі выяўленая колькасць новых выпадкаў COVID-19 склала менш за адну тысячу. 25 студзеня новых хворых было 1.024.
Рэкорд захворвання прыпаў на 12 снежня 2020 года — 1.975 хворых.
Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 239.482, памерлі 1.668 пацыентаў з каронавірусам. Паправіліся 224.925 чалавек.
За мінулыя суткі выканана 8.436 тэстаў на каронавірус (усяго — 4.383.701).