Суд разгледзіць скаргу асуджанага пратэстоўца Аляксандра Бабіча
Пра гэта паведамілі ягоныя сябры. 23 снежня 2020 года, прысудам Суда Маскоўскага раёна Берасця берасцейцы Аляксандр Бабіч і Міхаіл Шабалюк атрымалі 3,5 і 3 гады калоніі агульнага рэжыму адпаведна.
Абодва, за падзеі 9 жніўня 2020 году, якія мелі месца пад час акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Артыкул 363 частка 2 КК РБ – „супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў…”. Абодвух пакуль што няма ў спісах палітвязняў.
Каментуе маці Аляксандра Бабіча — Жанна Загжэцкая:
– Вельмі шмат людзей пытае, чаму Аляксандра Бабіча і Шабалюка няма ў спісе палітвязняў. Многія мяркуюць, таксам і я, што ўсе нашы дзеці, якія выйшлі 9-га жніўня пасля прэзідэнцкіх выбараў, выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю, не мае значэнне па якім артыкуле іх цяпер судзяць, яны павінны быць усе прызнаныя палітвязнямі.
„Папярэдне, у Аляксандра Бабіча суд пачнецца ў 09:30, 9 студзеня 2021 году. Дом правасуддзя”, – паведамілі ягоныя сябры.
Беларускае Радыё Рацыя