Васкрасенскі апублікаваў спіс вязняў, якіх ён прапануе для амністыі



Арганізатар так званага  «Круглага стала беларускай апазіцыі» Юры Васкрасенскі збірааецца на Усебеларускім сходзе 11-12 лютага заклікаць улады да палітычнай амністыі.

26 студзеня з’явіўся спіс грамадзян, якіх Васкрасенскі прапануе амніставаць, паведаміў сайт ягонай арганізацыі.

У спісе 213 прозвішчаў, многія з гэтых людзей палітвязні. Гэта палітык Павел Севярынец, журналісткі Кацярына Барысевіч, Дар’я Чульцова, Кацярына Андрэева, Вольга Класкоўская, адвакат Максім Знак, затрыманы на «плошчы Пераменаў» мянчук Сцяпан Латыпаў, міліцыянт Зміцер Кулакоўскі, блогеры Ігар Лосік, Зміцер Казлоў, Сяргей Ціханоўскі, Уладзімір Няронскі, бізнэсовец Эдуард Бабарыка і ягоны бацька, экс-прэтэндэнт у кандыдаты ў прэзідэнты краіны Віктар Бабарыка, праваабаронца Леанід Судаленка ды іншыя.

Фота: belta.by