У Беларусі за суткі зарэгістраваны 1.651 выпадак COVID-19



За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1.651 выпадак COVID-19, памерлі дзесяць чалавек з каранавіруснай інфекцыяй, выпісана з бальніц 2.143 пацыенты, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

Згодна з афіцыйнай статыстыкай, за папярэднія суткі колькасць новых хворых склала менш за адну тысячу — 847.

Рэкорд захворвання прыпаў на 12 снежня 2020 года — 1.975 хворых.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 241.133, памерлі 1.678 пацыентаў з каранавірусам. Паправіліся 227.068 чалавек.

За мінулыя суткі выканана 15.666 тэстаў на каронавірус, амаль у два разы больш, чым на дзень раней (усяго — 4.399.367).

26 студзеня старшыня ўрада Расеі Міхаіл Мішусцін у Маскве на перамовах з беларускай дэлегацыяй на чале з прэм’ер-міністрам Раманам Галоўчанкам паведаміў, што на тэрыторыі Беларусі ствараецца сумесная вытворчасць вакцыны супраць каранавіруса.

belapan.by