У 2020 годзе рэалізацыя алкаголю ў Беларусі вырасла на 2,1%
У Беларусі праз рознічную гандлёвую сетку за 2020 год рэалізавана алкагольных напояў і піва на 4,2 млрд рублёў (8,6% рознічнага тавараабароту гандлю).
Паводле звестак Белстата, усяго ў абсалютным алкаголі прададзена 7 млн 661,1 тыс. дэкалітраў (дал) алкагольных напояў і піва (рост склаў 2,1%).
Для параўнання: у 2019 годзе было прададзена 7 млн 497,7 тыс. дэкалітраў, а рост складаў 3,9%.
Продаж гарэлкі ў натуральным выражэнні ў 2020 годзе павялічыўся на 0,1% — прададзена 8 млн 771,1 тыс дал, яе доля ў агульным аб’ёме продажу алкаголю склала 45,8% (у 2019 годзе — 46,7%).
Піва прададзена 41 млн 134 тыс. дал, што на 4,8% больш, чым за 2019 год. Доля гэтага напою ў агульным аб’ёме продажу алкаголю склала 21,5% (у 2019-м — 20,9%).
Лікёраў і лікёра-гарэлачных вырабаў рэалізавана 1 млн 652,7 тыс. дал (+2%), вінаградных він — 3 млн 979,3 тыс. дал (+1,8%), пладовых він — 4 млн 560,1 тыс. дал (-2,8%). Пладовыя віны занялі 10,7% у аб’ёме продажу алкагольнай прадукцыі (11,3%).
Каньякоў, каньячных вырабаў і брэндзі прададзена 827,6 тыс. дал (+18,6%), пеністых він, уключаючы шампанскае, — 1 млн 835,8 тыс. дал (+7,4%), слабаалкагольных напояў — 1 млн 677,4 тыс. дал (+21,6%).
Эксперты Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю звязваюць рост продажу алкаголю з развіццём імпартазамяшчэння і гандлёвай інфраструктуры.