Ганна Канюс: Пакуль вядома толькі пра вакцынацыю медперсаналу



На Берасцейшчыне не празрыстая сістэма атрымання вакцыны ад каронавірусу.

Пакуль вядома толькі пра вакцынацыю медычнага персаналу, але ці будуць у гэтым шэрагу настаўнікі ці сацыяльныя супрацоўнікі – не ўдакладняецца, распавяла старшыня Берасцейскай гарадской арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ганна Канюс:

– Сярод маіх сяброў колькасць не зменшылася, увесь час чую, што гэтыя захварэлі, гэтыя захварэлі, гэты памёр. Я не заўважыла, што стала менш сярод маіх знаёмых, прынамсі тых, каго я ведаю. Усе па першаму разу так і ідуць. Я чула, што такія выпадкі ёсць, іх шмат.

Чыноўнікі і прадстаўнікі медыцынскай сферы не даюць канкрэтыкі – да якой даты будуць складзеныя спісы груп, што змогуць атрымаць вакцыну ў Берасцейскай вобласці ў бліжэйшы месяц ці два. Пра шараговых людзей таксама не ідзе гаворка.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце