Генадзь Свідзерскі: Кансэнсусу з кітайцамі па цане на электрамабілі няма



Калі ж у Беларусі пачнуць вырабляць электрамабілі? На гэтае пытанне адказаў дырэктар зборачнага беларуска-кітайскага прадпрыемства «БелДжы» Генадзь Свідзерскі.

Ён выступіў на прэзентацыі новай, але ўсё яшчэ бензінавай, мадэлі аўтамабіля Geely GS у Менску:

– Планавалі, што ў гэтым годзе каля тысячы машын паставім на беларускі рынак. Але пры гэтым мы лічым, што машыну для канечнага пакупніка з далёкасцю 450-500 кіламетраў не павінна быць даражэйшай за 30 тысяч даляраў. Тады гэта магчыма прадаваць не паштучна, а сотнямі штук. Нашы кітайскія партнёры пакуль з гэтым не згодныя.

На думку Генадзя Свідзерскага, калі «БелДжы» атрымаецца дамовіцца з партнёрамі, то спачатку ў краіну будуць пастаўляцца кітайскія электрамабілі. Пры наяўнасці попыту яны могуць пачаць вырабляцца і ў Беларусі, але не раней за 2022 год.

Беларускае Радыё Рацыя