Працяг гісторыі пра паэта з сабачкам
31 ліпеня 2020 года ў адносінах паэта і барда Анатоля Кудласевіча, судом Фрунзенскага раёну г.Мінска было вынесенае судовае рашэнне пра адміністрацыйны арышт на 10 сутак. 2 жніўня паэт і бард Валеры Пазнякевіч паведаміў у фейсбуку пра гвалтоўнае затрыманне паэта і барда Анатоля Кудласевіча: „а 10 гадзіне раніцы падчас выгула сабакі ў сталічным мікрараёне Сухарава-2, быў арыштаваны пісьменнік Анатоль Кудласевіч. Ён разам з Сяргеем Ціханоўскім выступаў у Гомелі, быў побач з ім падчас затрымання ў Гародні, ніколі не хаваў сваю грамадзянскую пазіцыю. Ён смела выказваў свае думкі, пачаў весці стрымы. Як паведамелі мне сведкі, непадалёк ад пляцоўкі для выгула сабак спыніуся мікрааутобус з таніраваным шклом. З аутамабіля выйшлі чатыры мужчыны, якія былі апранутыя ў цывільнае адзенне. Яны накіраваліся ў бок Анатоля, заламалі яму рукі, павялі у аутамабіль. Сабака дома, добрыя людзі прывялі. Анатоль Куддасевіч – адзін з беларускіх пісьменнікау, хто скончыу Маскоускі літаратурны інстытут імя Максіма Горкага, мае інваліднасць – выдаленая палова лёгкага”.
28 студзеня 2021 года Анатоль Кудласевіч распавёў, як абскарджваў незаконны арышт “Абскарджваў праз „Вясну”, Алег Волчак дапамог парадамі. Справа ў тым, што рашэнне на 10 сутак вышэйшая судовая інстанцыя адмяніла, але нягледзячы на гэта, мяне ўсё адно арыштавалі, а потым пасля адсідкі, яшчэ і штраф уляпілі ў плечы. Штраф за той жа самы ліпавы пратакол, што быў на Камароўцы 7-га чэрвеня… Крычаў „стоп Таракан”, „Жыве Беларусь”, і „Свабоду Ціханоўскаму”… Яны, гэтыя пратаколы, усе пад капірку напісаны і аднолькавыя.
Некалькі разоў выклікалі ў цэнтральны апарат СК. Я дайшоў нават да старшыні Наскевіча І.Д., і сустракаўся з ім яшчэ да выбараў. Мае рэчы былі арыштаваныя ў Гародні, нават ключоў ад кватэры не было, цэлы месяц невядома дзе знаходзіліся. Вось і напісаў заяву. Ездзіў на допыты, і праз нейкі час рэчы вярнуліся. Потым па маёй заяве месяцы два-тры ў Фрунзенскім РАУСе праводзілася пракурорская праверка, таксама ездзіў у СК, следчы ўсё распытаў, прыслалі паперу што „парушэнні” адносна майго затрымання і штрафа падцвердзіліся, але на маё пытнне „ці хоць каго-небудзь пакараюць за парушэнні”? – следчы толькі плячыма паціснуў, маўляў, наўрад ці… Нават кінуў потым мімаходзь, „вы ж там за мяне слова закінеце”, я з сваю працу сумленна зрабіў… За мінулы год і гэты я разоў каля сямі ездзіў да розных следчых. А сабачка -двортэр’ер, 12,5 воўчай крыві, прабабулю вязалі з ваўком”.