Андрэй Макарэвіч заспяваў па-беларуску
Нагадаем, грамадская кампанія „Будзьма беларусамі!”, а таксама партал Tuzin.fm прапанавалі замежным выканаўцам праспяваць беларускіх класікаў на іх роднай мове. У рамках гэтага праекта свае песні запісалі Аляксандр Рыбак, «Мумій троль», «Воплі Відаплясава» , Zdob Si Zdub , Алёна Свірыдава, Karpatt з Францыі ды іншыя.
Але Андрэй Макарэвіч вырашыў праспяваць па-беларуску сваю ўласную песню . Тым больш, што беларуская мова для яго не чужая – яго карані з Беларусі, ды і, як сам спявак прызнаецца, добра памятае дыялект сваёй бабулі з Заходняй Беларусі (зараз гэта вёска Паўловічы Бярозаўскага раёна).
Каб запісаць «Снег», ён адмыслова прыехаў у Менск. Андрэй Макарэвіч вельмі хваляваўся, спецыяльна працаваў над вымаўленнем.
Словы песні „Снег” пераклаў на беларускую Юрый Несцярэнка.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Аляксандра Ждановіча