Віктар Клімус: Дваровыя святы ў Берасці паступова пераходзяць у падполле
Дваровыя святы ў Берасці паступова пераходзяць у падполле ці ў анлайн. Гэта звязана нават не з зімовым перыядам, а з бясконцым ціскам з боку сілавых структураў, — пра гэта распавёў берасцейскі грамадскі дзеяч Віктар Клімус:
– Яны, канешне, захоўваюцца, але на мінімальным узроўні. Праз рэпрэсіі, праз ціск, праз тое, што нават на дзіцячых і дваровых пасядзелках за гарбатай, яшчэ ў восень, пачала з’яўляцца міліцыя, пачала незаконна разганяць такія мерапрыемствы. Яны цяпер сышлі ў больш скрыты, схаваны фармат. Можна сказаць падпольны. Але яны адбываюцца.
„Ацаніць маштаб і колькасць дваровых святаў у абласным цэнтры з прычыны пераследу зараз ніхто не зможа”, — дадаў Віктар Клімус.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце