Таямніча-прарочы верш “Расстрэл”



У беларускай літаратуры ёсць невытлумачальныя вершы, якія прадказваюць будучыню.

Сярод іх верш Алесь Ружанцова (Алесь Смаленец) “РАССТРЭЛ”, ахвяраваны Максіму Гарэцкаму.

Таямніча-прарочы верш.

Верш напісаны ў 1922, f Максім Гарэцкі расстраляны ў 1938 годзе. У 1922 годзе Максім Гарэцкі ў Вільні, у турме на Лукішках. за дзейнасць, за якую мог быць смяротны прысуд, але міжнародная грамадскасць спрыяе вызваленню. Сяргей Шупа каментуе: “У ноч з 4 на 5 лютага Гарэцкага выслалі з Вільні ў Літву, ён сядзеў у Коўне, а адтуль выехаў у Дзьвінск, 7 сакавіка ўжо быў там. Дык гэты верш з увагі на дату, можа, быў напісаны на развітанне”.

У1923 годзе Максім Гарэцкі ўжо ў Менску.

РАССТРЭЛ

(ахвярую Максіму Гарэцкаму)

Мільганула маланка ў мазгу: «Я памру!»

Й часам думка ў крывавым віру…

I ў самлелае цела так смагла ўтыкнулі

Свае тварыкі гострыя кулі.

I упала яно. I пачуліся енкі

Каля цёмнай цаглянае сьценкі.

Раптам згасьлі ліхтарні… Задыміў папіросай,

Моцна лаяўся хтосьці з матросаў…

На сьнягу чырванела крывавая пляма:

Зачынілась жыцьцёвая брама.

Алесь Ружанцоў (Алесь Смаленец)

05.03.1922

4 лістапада 1937 года Максім Гарэцкі арыштаваны, расстраляны па прысудзе НКУС 10 лютага 1938 году ў Вязьме, жонцы паведамілі, што прычына смерці – кровазьліццё ў мозг.

Рэабілітаваны 15 лістапада 1957 года.  

А верш невытлмачальны яшчэ і прысутнасцю матросаў.

 

Беларускае Радыё РАЦЫЯ