Парады па бяспецы ад BY_POL
Ініцыятыва by_pol распрацавала інструкцыю па бяспецы для грамадзян з мэтай мінімізацыі негатыўных наступстваў стасункаў з праваахоўнымі органамі.
1. У выпадку выкліку ў любы праваахоўных орган неабходна пакінуць дома ключы ад кватэры, мабільны тэлефон і ноўтбук. Таксама можна ўзяць з сабой знаёмага або сваяка, якому перадаць гэтыя прадметы да ўваходу ў будынак. Пры наведванні любога названага органа грамадзянам прапануецца асабістыя рэчы пакінуць у вочку, ключ ад якога перадаюць грамадзяніну. Але пры гэтым другі асобнік ключа застаецца ў супрацоўніка, які ажыццявіў пропуск грамадзяніна. Грамадзян звычайна трымаюць у службовым кабінеце да таго моманту, пакуль з ключоў робяць дублікат у бліжэйшай майстэрні альбо пакуль не скачаюць інфармацыю з мабільных прылад з дапамогай спецыяльнага абсталявання. Пры гэтым усё роўна, выключаны ці тэлефон і ці стаіць на ім пароль. З дапамогай дубліката ключоў супрацоўнікі ў наступным могуць ажыццявіць негалосны агляд жылля грамадзяніна (у адсутнасць уласніка), усталяваць абсталяванне для праслухоўвання з відэакамерай (назіранне і слыхавы кантроль).
2. У выпадку вяртання супрацоўнікамі праваахоўнага органа канфіскаванага мабільнага тэлефона, яго неабходна абнавіць да завадскіх налад, а ў выпадку з ноўтбукам — пераўсталяваць аперацыйную сістэму . Паколькі супрацоўнікі праваахоўных органаў могуць усталяваць шпіёнскую праграму, якая будзе рабіць скрыншоты экрана і адсылаць ініцыятару.
3. Калі ў вас адна з найноўшых мадэляў мабільных тэлефонаў, ёсць верагоднасць, што скачаць інфармацыю з яго не атрымаецца. У такім выпадку супрацоўнік на ўваходзе ў будынак органа просіць грамадзяніна разблакаваць мабільны тэлефон і выключыць яго перад здачай у камеру захоўвання. Пры гэтым над грамадзянінам ўстаноўлена замаскіраваная відэакамера, якая фіксуе набіраны грамадзянінам пароль.
4. Пры выкарыстанні мессенджера Тэлеграм неабходна штодня кантраляваць прылады, якія выкарыстоўваюць ваш рахунак. Праверыць можна наступным чынам: адкрыць мессенджер Тэлеграм, увайсці ў Налады, далей націснуць кнопку „Прылады”. У паказаным меню будуць пазначаны актыўныя сеансы, дзе будзе відаць версію прыкладання, прылада, на якой ажыццёўлены ўваход у рахунак і IP-адрас. У выпадку выяўлення невядомых прылад, неабходна націснуць кнопку „Завяршыць іншыя сеансы” , пасля чаго прыладу неабходна абнавіць да завадскіх налад.