Вайлупаў і Каралёк прэтэндуюць на званні лепшых правага крайняга і лінейнага свету



Партал handball-planet.com абвясціў традыцыйнае галасаванне за лепшых гандбалістаў 2020 года ў свеце. Лаўрэаты будуць вызначаныя шляхам складання галасоў гандбольных журналістаў з усяго свету і заўзятараў. Галасаванне працягнецца да 10 лютага.

Сярод прэтэндэнтаў – правы крайні зборнай Беларусі Мікіта Вайлупаў і лінейны Арцём Каралёк.

Вольга Гаварцова выбыла ў 1/8 фіналу турніру ў Роме

Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова і сербка Ёвана Якшыч выйшлі ў паўфінал парнага разраду турніру ITF у амерыканскім Роме. У першым раўндзе яны перайгралі амерыканскую пару Хэйлі Баптыст / Марыя Матэас – 7:6 (7:5), 7:5, а ў чвэрцьфінале абыгралі яшчэ адзін амерыканскі дуэт Франчэска дзі Ларэнца / Марыя Санчэс – 7:6 (7:4), 6:4. У гульні за выхад у фінал суперніцамі Вольгі Гаварцовай і Яваны Якшыч будуць амерыканкі Кэтрын Гарысан і Сафія Уіттл.

У адзіночным разрадзе Вольга Гаварцова ў 1/8 фіналу саступіла амерыканскай тэнісістцы Эмінэ Бектас (421) – 6:3, 6:7 (6:8), 1:6.

Латвійская біятланістка Байба Бендзіка выйграла спрынт на ЧЕ ў Польшчы

Латвійская біятланістка Байба Бендзіка выйграла спрынтарскую гонку на чэмпіянаце Еўропы ў Польшчы. Другое месца заняла нарвежская спартоўка Каралін Эрдаль. Замкнула тройку наймацнейшых расейка Анастасія Шаўчэнка. Беларуска Ірына Кручынкіна заняла дзявятае месца. Яе сяброўка па камандзе Адэліна Сабітава фінішавала 103-й.

Яна Максімава і Максім Андралойць сталі пераможцамі чэмпіянату Беларусі па мнагаборствах

Вызначыліся пераможцы і прызёры чэмпіянату Беларусі па лёгкаатлетычных мнагаборствах ў Гомелі. У жанчын, якія выступалі па праграме пяціборства, пераможцай стала Яна Максімава, якая прадстаўляе каманды Віцебскай і Гомельскай абласцей. Срэбра выйграла спартоўка з Магілёўскай вобласці Юлія Роўт. Бронза ў Шарлоты Паэглітэ з Гарадзенскай вобласці. У мужчын, якія выступалі па праграме сяміборства, перамог атлет з Гарадзенскай вобласці Максім Андралойць. Другое месца заняў Юрый Ярэміч. Бронзавы медаль на рахунку мнагаборцы з Берасцейскай вобласці Артура Пеляшонка.

Аляксандр Кулакоў стаў аднаклубнікам Ігара Брыкуна ў Польшчы

Беларускі форвард Аляксандр Кулакоў (1983 г.н.) падпісаў кантракт з польскім „Падхале”. У КХЛ Кулакоў правёў 412 матчаў у складзе „зуброў” і ніжагародскага „Тарпеда”, набраў 120 (52+68) балаў. Колеры „Падхале” таксама бароніць беларускі брамнік Ігар Брыкун. У турнірнай табліцы каманда ідзе на шостым месцы, – піша hockey.by.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: БЦ