Затрыманая карэспандэнтка інтэрнэт-партала tut.by Надзея Калініна
У Менску затрыманая карэспандэнтка інтэрнэт-партала tut.by Надзея Калініна. На журналістку складзены адміністрацыйны пратакол. За што – невядома. Дзяўчыну павезлі на Акрэсціна.
„Ва УУС Ленінскага раёна паведамілі, што Калініна затрыманая, і яны „больш нічога не скажуць”. Раней журналістка перастала выходзіць на сувязь. Яна спрабавала патрапіць на з’езд дэлегатаў так званага „Усебеларускага народнага сходу” па Менску, які а 16.00 пачаўся ў ДК „Камволь”.
Фота: БАЖ