Анатоль Лябедзька: У іх няма паўнамоцтваў прымаць нейкія рашэнні



У жывым эфіры нашага радыё быў кіраўнік цэнтру „Еўрапейскі дыялог” Анатоль Лябедзька.

РР: Можа вас запрасілі, як удзельніка на „Усебеларускі народны сход”?

– Запрашэнне ў мой адрас выглядае алагічным. Усё ж такі „Усебеларускі сход” – гэта мерапрыемства адной палітычнай сілы. Туды запрашаюць сваіх, альбо гасцей, якія ідэалагічна вельмі блізкія да тых, хто збярэцца.

РР: Вы сябе не бачыце ў гэтым андэграўндзе людзей, якія там будуць?

– Што тут пра мяне казаць, там няма месца для большасці грамадзян Беларусі. Я падкрэсліваю, для мяне гэта мерапрыемства, як сход, як хурал адной не самай папулярнай у Беларусі палітычнай сілы. У прынцыпе я абсалютна нармальна „дыхаю” у бок гэтага мерапрыемства, калі б не некаторыя абставіны. А так, сабраліся прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі. Ёсць артыкул Канстытуцыі, які дае права на вольныя сходы і мерапрыемствы. Сабраліся, хай абмяркоўваюць свае пытанні, гэта выглядае для мяне абсалютна нармальным. Падкрэсліваю, калі б не некаторыя акалічнасці. 

РР: Якія акалічнасці, напрыклад?

– Акалічнасці наступныя. Мяне не задавальняе ў гэтай сітуацыі тое, што гэта прыхільнікі адной палітычнай сілы, умоўна назавем яе „Ябацька” ці „Белая Русь”. Але чаму яны засоўваюць сваю „ліпкую” руку ў дзяржаўны бюджэт, дзе ў тым ліку знаходзяцца мае падаткі. Вось гэтага я не разумею, вось гэта анамальна, гэта не нармальна. Другая акалічнасць гэта тое, што прадстаўнікі, як я адзначыў, не самай папулярнай палітычнай у Беларусі сілы, прымаючы нейкія рашэнні, прымушаюць усіх астатніх, у тым ліку і мяне, як грамадзяніна гэтай краіны, выконваць гэтыя самыя рашэнні. Пагадзіцеся, зноў жа гэта алагічна. Вы сабраліся, вы прынялі нейкія рашэнні для сябе. Калі ласка сваімі сіламі рэалізоўвайце гэта на практыцы. Пры чым тут падаўляючая большасць астатніх грамадзян? Вось гэтыя дзве акалічнасці яны не толькі мяне, але падаўляючую большасць беларусаў прымушаюць ставіцца да гэтага мерапрыемства як мінімум негатыўна.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя