Ініцыятыва BYPOL атрымала новыя звесткі па факце забойства Рамана Бандарэнкі



Крыніцы BYPOL  паведамілі, што зніклая экспертыза да гэтага часу не знойдзена, што з’яўляецца адзінай прычынай зацягвання тэрмінаў правядзення праверкі.

Як сцвярджаецца ў тэлеграм-канале ініцыятывы, пры правядзенні экспертызы эксперты праявілі прынцыповасць і ў заключэнні паказалі праўдзівыя звесткі аб механізме прычынення цялесных пашкоджанняў і прычынах смерці Раман Бандарэнка, што натуральна не задавальняе Генеральную пракуратуру, якая праводзіць праверку.

На вышэйшым узроўні прынята рашэнне аб тым, што неабходна прыцягнуць больш лаяльных экспертаў, якія будуць гатовыя змяніць вынікі экспертызы, што і было зроблена.

Па выніках экспертызы адзін асобнік накіроўваецца асобе, якая прызначыла экспертызу, другі — застаецца ў асобы, што яе праводзіла.

Але асобнік, які накіроўваецца ініцыятару экспертызы, знік. Здавалася б, што тут такога? Усе экспертызы першапачаткова афармляюцца ў электронным варыянце, можна раздрукаваць новую, зноўку падпісаць і адправіць куды трэба.

Аднак, у сувязі са стратай падпісанага і зарэгістраванага ва ўстаноўленым парадку заключэння эксперта, падмяніць вынікі немагчыма, бо ў любы момант можа «ўсплыць» першапачатковы экземпляр.

Таксама BYPOL пацвярджае, што жанчына з атачэння Лукашэнкі Алена Казак 11.11.2020 з 22:22:21 па 22:38:47 знаходзілася ў зоне дзеяння рэтранслятара сотавай сувязі, размешчанага па адрасе: г. Менск, вул. Асіпенка, 17/3, і стэлефаноўвалася з Жанетай Волчак, што пацвярджае яе прысутнасць у кампаніі з іншымі «актывістамі» ў раёне Плошчы пераменаў.

Указаная грамадзянка будзе дададзеная ў Адзіную кнігу рэгістрацыі злачынстваў, як асоба, якая ўчыніла злоснае хуліганства і наўмысна хавае вядомую ёй інфармацыю пра абставіны забойства Рамана Бандарэнкі

(Бачацца прыкметы злоснага хуліганства і неданясення пра злачынства, г.зн. ч.2 арт.339 і ч.1 ст.406 КК).