Беларусь – на ўзроўні краін Афрыкі па падтрымцы даходаў падчас пандэміі
Карта падтрымкі даходаў дзяржавамі падчас пандэміі дэманструе, што большасць краін Еўропы аказала дапамогу сваім грамадзянам у часы нашэсця каронавірусу. Але не Беларусь. піша сайт thinktanks.by З-за пандэміі ва ўсім свеце даход ад працы ўпаў на 3,5 трыльёны даляраў за першыя дзевяць месяцаў 2020 года.
Розныя ўрады аказалі розныя віды падтрымкі сваім грамадзянам. Аднак некаторыя гэтага не зрабілі. Сярод такіх дзяржаў: Венесуэла, Сірыя, Беларусь, Бангладэш і Камбоджа, піша visualcapitalist.com.
Большасць урадаў, якія не аказваюць падтрымкі, знаходзяцца ў краінах з нізкім або сярэднім узроўнем даходу. Ёсць урады, якія аказваюць некаторую дапамогу ў шырокім маштабе, выплачваючы грамадзянам менш за 50% іх страчанай заработнай платы. Сярод такіх краін Паўднёвая Афрыка, Кітай, Расея, Тайланд і Аўстралія. Нарэшце, многія сусветныя ўрады прапанавалі больш высокія сумы падтрымкі, забяспечваючы грамадзянам больш за 50% страчанага даходу. Сярод такіх краін Канада, Злучаныя Штаты, Вялікабрытанія, Іспанія.
Беларускае Радыё Рацыя