Выйшаў другі том Архіваў БНР
У кнізе апублікаваны крыніцы па гісторыі беларускага нацыянальнага руху, якія прадстаўляюць вялікую каштоўнасць для беларускай навукі, – пратаколы пасяджэнняў Народнага Сакратарыята Беларускай Народнай Рэспублікі (дзейнічаў у Менску з лютага па лістапад 1918 года). Гэтыя дакументы захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Расейскай Федэрацыі і дзякуючы дадзенаму выданню ўпершыню ўводзяцца ў навуковы ўжытак.
Кніга працягвае распачатую С. Шупам у 1998 г. серыю „Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі”. Аснову першага томусерыі склалі дакументы з Літоўскага цэнтральнага дзяржаўнага архіва. У другім томе будуць надрукаваны дакументы па гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі з Дзяржаўнага архіва Расейскай Федэрацыі.
У апублікаваных дакументах адлюстравана палітычная, культурная дзейнасць урада Беларускай народнай Рэспублікі, а тасама шматлікія іншыя аспекты гісторыі беларускага нацыянальнага руху ў 1918 г.
Выданне адрасуеццадаследчыкам, выкладчыкам, студэнтам, усім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.
Укладанне, прадмова, каментары А. Бучы, А. Горнага.
Замовіць кнігу можна на сайце kniganosha.by.