У Берасці згортваюцца альтэрнатыўныя культурніцкія пляцоўкі
У Берасці згортваюцца альтэрнатыўныя культурніцкія пляцоўкі. Першая прычына – каронавірус, другая – пераслед з боку ўладаў і сілавікоў. Апошні прыклад – сітуацыя вакол творчай прасторы незалежнага тэатра „Крылы Халопа”.
– У прасторы „Крылы Халопа”вымушана зачынілася выстава пад назвай «Я амаль што магу чуць птушак». На адкрыццё экспазіцыі прыйшлі прадстаўнікі міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Праз сацсеткі творчая кропка паведаміла, што ў такіх умовах працаваць далей магчымасці не маюць.
Адметна тое, што цягам другой хвалі каранавірусу ў прасторы КХ частка мерапрыемстваў адбывалася анлайн, а частка ладзілася ў афлайн фармаце. Але абавязковая ўмова — адначасовае наведванне памяшкання не больш за пяць асобаў. Чаго нельга сказаць пра дзяржаўныя ўстановы.
Другая хваля каронавірусу амаль што не паўплывала на афіцыйнае культурнае жыццё Берасця. Па-ранейшаму працуюць месцы грамадскага скаплення людзей, такія як тэатры, кінатэатры і музеі.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце