Прысуд у адносінах журналісткі Тамары Шчапёткінай (абноўлена)



40 базавых велічынь, альбо 7 мільёнаў 200 тысяч беларускіх рублёў штрафу – прысуд у адносінах журналісткі-фрылансера з Бярозы Тамары Шчапёткінай.

Журналістку судзілі за супрацу з замежным сродкам масавай інфармацыі – артыкул 22.9 Адмістрацыйнага кодэкса.

Суддзю нават не спыніла, што на паседжанне не з’явіўся галоўны сведка, кажа Тамара Шчапёткіна:

– Нарэшце, я сёння даведалася ў судзе, калі прыехала пазнаёміцца са сваёй справай. Асноўныя герой, аказваецца ў суд не прыехаў, ён нібыта недзе ў адпачынку. Гэта капітан Неліповіч, у якога быў канфлікт з фермерам Бельчуком. Неліповіч казаў, што 8-га студзеня я падыйшла да яго, прадставілася карэспандэнткай Радыё Рацыя і ўзяла ў яго інтэрв’ю, але я нібыта не папярэдзіла, што запісваю на дыктафон. І што гэтую грамадзянку ён раней ніколі не бачыў і не ведаў.

“У такім выпадку ўвогуле паўстае пытанне, за что асудзілі?” – Каментуе прысуд Тамара Шчапёткіна.

Матэрыял, за які яе фактычна асудзілі, датычны скандалу з ўдзелам жыхароў вёскі Арлянка Маларыцкага раёна – бацькі і сына Бельчукоў. Яны не дазволілі інспектару абласной ДАІ Сяргею Неліповічу забраць у іх са двара самаробны трактар. Міліцыянт звінаваціў Бельчукоў у тым, што яго збілі.

Тамара Шчапёткіна падкрэслівае, што яшчэ не скончыўся тэрмін разгляду яе скаргаў на падобны прысуд, як цяпер яна атрымала новы – яшчэ большы штраф за працу без акрэдытацыі. Журналістка збіраецца абскарджваць і гэтае рашэнне суда ў вышэйшых інстанцыях.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

* * *

Незалежную журналістку з Бярозы Тамару Шчапёткіну не дапусцілі да яе ж суда. Пра гэта яна паведаміла нашаму Беларускаму Радыё Рацыя адразу пасля таго, як яе, абвінавачаную ў супрацоўніцтве з замежнымі сродкамі масавай інфармацыі без акрэдытацыі ды яе адваката не пусцілі ў залу суда, дзе гэтая справа і разглядалася.

РР: Я так раумею, што суд адбыўся без Вас? Як гэта было? Раскажыце, калі ласка, падрабязнасці гэтай дзіўнай, на мой погляд, гісторыі.

 Тамара Шчапёткіна: Гісторыя дзіўная не толькі на Ваш погляд, але і на мой погляд, дзіўная. Такога яшчэ не было ў маёй практыцы, каб я прыехала на суд, і суддзя сказаў адвакату, што справа ўжо разгледжаная, што ўсё адбылося, таму што “Шчапёткіна не прыехала”. Гэта, канечне, дзіўна. А яшчэ больш дзіўна, што рашэнне суда нават не паведамілі. Калі адвакат спытаў, якое рашэнне вынеслі, яму адказалі: “А Вам дашлюць! Вот і даведаецеся”. Яшчэ мяне ўразіла вельмі моцна, што калі я пасля адваката зайшла ў кабінет суддзі і нават рота не адкрыла. І ён не ведаў, хто перад ім, але адразу сказаў: “Выйдзіце вон з кабінету!” Я з такім сустрэлася ўпершыню, у мяне вочы вылезлі з арбіт, а ён кажа: “Вы чуеце, што я сказаў?! Пакіньце кабінет!”

 РР: Давайце разбярэмся, Вы сёння цэлы дзень былі ў будынку суда ў Берасці, але так і не даведаліся: за што Вас судзілі, калі Вас судзілі, як Вас судзілі? Ці ведаеце, хто Вас судзіў?

 Тамара Шчапёткіна: Семянчук Аляксандр – малады суддзя, гадоў 30. Добрай знешнасці…

РР: Добра Вы яго характарызавалі.

 Тамара Шчапёткіна: Хацелася б дадаць да ўсяго гэтага, што суддзя вёў сябе па-хамску, не пабаюся гэтага сказаць, бо як ён мяне выганяў з кабінета, чулі людзі, калі дзверы былі адчыненыя.

 РР: Раскажыце пра калізіі, якія адбыліся з позвай, бо ў нас на сайце, ёсць цэлая смс-перапіска з невядомым нумарам, дзе было напісана, што Вам трэба было з’явіцца ў суд Ленінскага раёну і гэтае смс-паведамленне з’яўляецца афіцыйным паведамленнем.

 Тамара Шчапёткіна: Мяне двойчы выклікалі – з 4-га сакавіка на 5-ае а палове 9-га вечара 4 сакавіка. І 5-га сакавіка а палове 10-г вечара. Смс-камі выклікалі. Прыйшла смс-ка ад невядомай асобы, што я павінна з’явіца ў суд на 09.30 6-га сакавіка па адміністрацыйнай справе, і гэта з’яўляецца афіцыйным паведамленнем. І нічога, больш ні слова: ні ў які кабінет, ні хто дасылае смс-ку. Я паспраавала сама высветліць, на гэты нумар тэлефона, які адбіўся, я даслала смс-ку: Хто вы? Не было адказу тады яна напісала, што звярнуся ў пракурату.

РР: І ў выніку мы ведаем, што суд адбыўся без Вас, рашэння суда Вы не ведаеце сказалі, што дашлюць па пошце…

Тамара Шчапёткіна: Так, я напісала скаргу на імя страшыні суда Ленінскага раёну, таксама планую яшчэ напісаць скаргу ў пракуратуру, а потым мая скарага будзе ў ААН – у Камітэт па правах чалавека. 

Гутарыў Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

was 8529

Прысуд і чаму журналістку не пусцілі ў суд – пакуль невядомыя, кажа Тамара Шчапёткіна:

– Пайду да старшыні суда разбірацца. Што гэта такое?!  Я прыехала за 100 км ў Берасце па ананімнай SMS. Яны нават не прызналі, што я прыехала, хуценька ўсё зрабілі без мяне, каб не распалася справа. 8-га заканчваецца тэрмін справы. Таму яны так спяшаліся, бо справа „сшытая белымі ніткамі”. Таму яны хацелі ўсё зрабіць без мяне і без адваката.

Напярэдадні Тамара Шчапёткіна атрымала SMS з позвай у суд на сёння, меркавана ад капітана Рачынскага, які займаецца яе справай. Журналістка прыехала на суд, які ў выніку прайшоў без яе прысутнасці.

* * *

Пратакол па справе незалежнай журналісткі Тамары Шчапёткінай, якую вінавацяць за працу без акрэдытацыі на Радыё Рацыя, складзены участковым інспектарам капітанам Рачынскім без прысутнасці Шчапёткінай, быў дасланы на дапрацоўку.

Вечарам на яе мабільны тэлефон пазваніў мужчына, які назваўся Рачынскім, і сказаў, што раніцай 5 сакавіка ёй трэба з’явіцца ў суд. Што ён перадаваў ёй позву праз бярозаўскіх міліцыянтаў. Але Шчапёткіна яе не атрымала. У той жа дзень да журналісткі прыйшлі бярозаўскія міліцыянты і прынеслі ёй дакумент пра яе правы. З дакументам Шчапёткіну павінен быў пазнаёміць Рачынскі перад складаннем пратаколу. Журналістка не паехала ў суд, не маючы на руках позвы. Напярэдадні ёй прыйшоў СМС. У ім паведамлялася, што Шчапёткіна павінна з’явіцца сёння ў суд Ленінскага раёна Берасця па адміністрацыйнаму працэсу.

IMG_9411

Тамара Шчапёткіна паспрабавала высветліць асобу, што прыслала СМС-ку, але безвынікова.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя