3-га лютага – Дзень Падляшскай Музыкі
З ініцыятывай увядзення такога дня звярнуліся да лакальнай супольнасці музычныя журналісты Анджэй Байгуз з Polskie Radio Białystok ды Пётр Сніткоўскі з Radio Akadera.
Як з’явілася ініцыятыва ўвядзення Дня Падляшскай Музыкі даведаўся Dj Zona:
– Ідзе пра рэкламу мясцовых творцаў, якіх вельмі шмат.
– Ідзе пра тое, каб выцягнуць на паверхню гэтае золата, якое схаванае. Хочам дапамагчы, хочам даць магчымасць падляшскім гуртам і выканаўцам.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Да Дня Падляшскай Музыкі таксама далучылася Беларускае Радыё Рацыя. Сёння ў нашым эфіры прагучыць некалькі дзясяткаў песень з Падляшша. Да ініцыятывы далучыліся шматлікія ўстановы, клубы, фестывалі ды музыкі.
Беларускае Радыё Рацыя