Суд па справе „Белгазпрамбанка” пачнецца 17 лютага



Судовае пасяджэнне па крымінальнай справе ў дачыненні да топ-менеджараў „Белгазпрамбанка” адбудзецца 17 лютага, паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда.

Сёння, 4 лютага, адбылося папярэдняе пасяджэнне па справе. Яго прызначылі ў сувязі з тым, што з шасцю абвінавачанымі па справе заключаныя дасудовыя пагадненні аб супрацоўніцтве. Беларускім недзяржаўным СМІ было адмоўлена ў допуску на папярэдняе пасяджэнне, хоць вышэйшыя чыноўнікі не раз заяўлялі, што працэс па справе будзе адкрытым.

Будынак суда Маскоўскага раёна Менска, дзе прайшло папярэдняе пасяджэнне Вярхоўнага суда, быў акружаны металічнымі агароджамі, вакол дзяжурылі сілавікі, суд закрылі для наведвальнікаў.

Беларускае Радыё Рацыя