Выяўлены роспіс Рамана Бандарэнкі, якога забілі летась сілавікі



У трапезнай Жыровіцкага праваслаўнага манастыра выяўлены дэкаратыўны роспіс (акрыл) былых навучэнцаў Менскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа. А таксама побач знаходзіцца чаканка з аўтарамі роспісу.

І сярод аўтараў гэтага твора – першым стаіць прозвішча Бандарэнкі Рамана Ігаравіча. Гэты мастацкі твор, пад кіраўніцтвам педагога Віктара Чарнухі, навучэнцы падаравалі Жыровіцкаму манастыру ў 2007 годзе.

Нагадаем, што 31-гадовы Раман Бандарэнкі ў лістападзе мінулага года быў моцна збіты сілавікамі ў Менску і ад пабояў хутка памёр. Па факце забойства Рамана дагэтуль не заведзеная крымінальная справа.

Беларускае Радыё Рацыя