Над Беластокам залунае бел-чырвона-белы сцяг
Дзень 7 лютага абвешчаны Святланай Ціханоўскай Днём салідарнасці з Беларуссю ва ўсім свеце.
Муніцыпалітэт горада ў супрацы з Беларускай дыяспарай у Беластоку і фондам «Беларусь 2020» 6 лютага 2021 года зладзіць палёт паветранага шара з прымацаваным да яго 30-мятровым бел-чырвона-белым сцягам над вуліцамі Беластока, як прыгожы жэст падтрымкі напярэдадні Міжнароднага дня салідарнасці.
Афіцыйны запуск шара з удзелам прадстаўнікоў кіраўніцтва горада і фонду «Беларусь 2020» запланаваны на 11.30 ul. Kilińskiego 1 (plac przed Pałacem Branickich).
Паводле прэс-рэлізу