Альтэрнатыўны «Сход» набірае абароты



Сёння завяршаецца прыём заявак дэлегатаў на сайце shodbelarus.org. «Сход» — гэта незалежная грамадзянская ініцыятыва, дзе кожны беларус можа вылучыцца дэлегатам і выбіраць сваіх прадстаўнікоў. У ліку першых заяўкі падалі такія вядомыя асобы, як дыпламат Ігар Ляшчэня, палітолаг Уладзімір Мацкевіч, бізнесовец Валер Астрынскі ды іншыя.

Уладзімір Мацкевіч удзельнічае ў ініцыятыве. Гэта, канешне, больш размовы, чымсьці канкрэтныя дзеянні, але сэнс у дыскусіі таксама ёсць.

– Ужо заранёў зараз можна сказаць, што гэты сход усё ж такі будзе «тусовачны», а не катэгарычны, не рэвалюцыйны. Вось такіх тусовак, дыскусій зараз вядзецца досыць шмат у асобных сакрэтных чатах, у дварах, паўсюль.

Плануецца, што дэлегаты з усёй краіны, будуць адстойваць інтарэсы ўсіх у «нацыянальным дыялогу». 8 лютага высветліцца фінальны спіс паводле колькасці галасоў. Далей пачнуцца анлайн-пасяджэнні ўдзельнікаў «Сходу».

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя