Ціханоўская, Калеснікава і Цапкала – сярод намінантаў на Нобелеўскую прэмію міру
Амерыканскі часопіс Newsweek пазнаёміў з афіцыйнымі намінантамі на Нобелеўскую прэмію міру 2021 году. Іншыя намінацыі не будуць рассакрэчаныя цягам 50 гадоў. Як піша Newsweek, сярод намінантаў — Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала.
«Тры жанчыны былі вылучаныя за „барацьбу за сумленныя выбары і за натхненне мірнай апазицыі“ супраць кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, — адзначае выданне. — У сталіцы краіны Менску прайшлі акцыі пратэсту пасля таго, як Лукашэнка заявіў аб перамозе над лідарам апазіцыі Ціханоўскай на спрэчных выбарах у жніўні 2020 года. Ціханоўская і Цапкала, уцяклі ў выгнанне, а арганізатарцы пратэсту Марыі Калеснікавай прад’яўлена абвінавачанне ў падбухторванні да падрыву нацыянальнай бяспекі».
На Нобэлеўскую прэмію вылучаныя шведская экалягічная актывістка Грэта Тунбэрг, а таксама расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны.