Беларусы ладзяць вандроўку на малую радзіму Каліноўскага
„Цэнтр беларускай салідарнасці” запрашае адзначыць Дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага на яго малой радзіме ў Мастаўлянах.
Кіраўнік паўстання 1863 года на землях Літвы-Беларусі нарадзіўся 2 лютага 1838 года.
У бліжэйшую суботу, 6 лютага, далучайцеся да паездкі на радзіму Нацыянальнага Героя.
Маршрут паездкі: Варшава-Беласток-Баброўнікі-Мастаўляны. Вёска знаходзіцца ў Польшчы, на самай беларускай мяжы.
Выезд з Варшавы а 9 гадзіне (збор каля запраўкі Shell, Piłsudskiego 2, 05-270 Marki) прыезд у Беласток а 11 (збор на паркінгу каля Auchan Białystok Produkcyjna, ul. Produkcyjna 84) пачатак урачыстасцяў у Мастаўлянах а 12 гадзіне.
Беларускае Радыё Рацыя