Павел Севярынец пра круглы стол ў “Савецкай Беларусі” з удзелам апазіцыі



Упершыню за доўгі час лідары апазіцыі былі запрошаныя ў дзяржаўныя СМІ. Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі „Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Павел Севярынец і намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін былі запрошаныя ў на круглы стол у „Савецкую Беларусь”, дзе прадставілі Антыкарупцыйную платформу апазіцыі.

Напярэдадні „Советская Белоруссия” надрукавала сценаграму Круглага стала па карупцыі.

Як адзначае Павел Севярынец, найбольш вострыя моманты былі апушчаны:

– Напрыклад, адно з маіх першых пытанняў гучала так: “Колькі чалавек з прысутных ведае: колькі рэзідэнцый у кіраўніка дзяржавы?” Натуральна, у друку гэтага няма. Была інфармацыя ад спадара Марголіна адносна той жа самай рэзідэнцыі, пабудаванай апошнім часам, якую ў народзе называюць Саўбербія. Быццам бы ніводнага бюджэтнага рубля не скарыстана, а потым аказваецца, што палову бюджэту Менску аплочваў. Канечне, гэтага ўсяго ў друку не з’явілася, але можна сказаць, што адсоткаў 80 з таго, што гаварылася, яно ў газеце.

Затое прадстаўленне БХД, публікацыю праграмнай ідэі з „Законам Лінкальна” і заклік мяняць уладу Лукашэнкі накладам 400 тысяч асобнікаў можна смела запісаць нам у актыў”, – каментуе змест круглага стала, надрукаванага ў «Савецкай Беларусі» Павел Севярынец.

На круглым стале ён традыцыйна выступаў па-беларуску.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя