Конкурс па беларускай мове для вучняў пачатковых школаў Падляшша



Сёння праходзяць раённыя элімінацыі ваяводскага конкурсу па беларускай мове для вучняў  пачатковых школаў. У конкурсе ўдзельнічаюць 39 вучняў пачатковых школаў з Падляшскага ваяводства, у якіх вывучаецца беларуская мова.

У Беластоку конкурсныя элімінацыі адбываюцца ў Непублічнай школе святых Кірыла і Мяфодзія. У конкурсе ўдзельнічае 12 вучняў з Беластоку.

Беларускае Радыё Рацыя