Кіраўнік БАЖ: Сёння не права абараняе журналістаў, а мы абараняем права



11 журналістаў знаходзяцца за кратамі з прычыны выканання сваіх прамых прафесійных абавязкаў падчас пратэстаў. Незалежныя СМІ зведваюць перашкоды ад рэжыму. «Беларуская асацыяцыя журналістаў» не жадае мірыцца з такой хадой падзеяў і заклікае калегаў з усяго свету да салідарнасці.

Кажа старшыня БАЖ Андрэй Бастунец:

– Менавіта стаўленне да журналістаў, да свабоды выказванняў ёсць не толькі паказальнік выкананняў свабоды выказванняў у краіне, але і выкананне ўсіх правоў чалавека, бо менавіта журналісты, а гэты тэрмін сёння трэба разумець вельмі шырока, і блогеры таксама ўваходзяць у гэты тэрмін, усе мы працуем на тое, каб не толькі свабода слова, але наогул правы чалавека, у краіне выконваліся.

Поўны тэкст звароту «Беларускай асацыяцыі журналістаў» да міжнароднай супольнасці даступны на сайце арганізацыі.

Беларускае Радыё Рацыя