Падарожжа шляхам Святых Пакутнікаў Падляшскай зямлі
Дабро перамагло. Святыя Пакутнікі Падляшскія – сталі нашымі нябеснымі заступнікамі. У Залешанах, Бельску-Падляшскім, Браньску, Шпаках і Занях ушаноўвалі памяць бязвінна загінулых ахвяраў аддзелу Рамуальда Райса (псеўданім Буры), якіх Польская Праваслаўная Царква прызнала Святымі Пакутнікамі Падляшскай зямлі.
У гэтым годзе споўнілася 75 гадоў гэтых трагічных падзеяў, калі гарэлі вёскі Залешаны, Вулька Выганоўская, Шпакі, Зане і Канцавізна. У агні і ад куляў загінула, з 29 студзеня па 2 лютага, 79 цывільных жыхароў гэтых беларускіх вёсак на Беласточчыне. Сёння спаленыя вёскі адбудаваліся, а бязвінныя ахвяры сталі Святымі Пакутнікамі, іх імёны ўжо не забудзем, яны запісаны навечна.
Валя Лаеўская запрашае ў падарожжа шляхам Святых Пакутнікаў Падляшскай зямлі ў перадачы „З Падляшша родам”.
Перадача „З Падляшша родам” гучыць кожную нядзелю а 12-05 і 20-05 польскага часу. Паўтор у наступную суботу ў 17-05.
Беларускае Радыё Рацыя