Агляд прэсы: сезон „мяккай” сілы



Еўрапейскія СМІ працягваць адсчваць цяжкія перамовы між Еўропай і Крамлём. Беларусь як адвечны палігон для блокаў. Амерыканкі перагналі ФБР у росшуку студзенькіх штурмавікоў Капітолія. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашка.

Амерыканскае выданне Аbcnews надрукавала агляд пад назвай «У зімовай цішыні апазіцыя Беларусі рыхтуе новыя акцыі пратэсту». У аглядзе канстатуецца, што мірны пратэст і спробы арганізаваць агульнанацыянальную забастоўку праваліліся. Чыноўнікі і супрацоўнікі службы бяспекі не перайшлі на бок апазіцыі. Жорсткія рэпрэсіі і зняволенне апазіцыйных лідэраў дазволілі ўладам узяць кантроль над сітуацыяй.

Выданне прыводзіць цытату Святланы Ціханоўскай: «Мы настроены на доўгатэрміновую гульню. З кожным днём нашы рэсурсы павялічваюцца, а рэсурсы рэжыму скарачаюцца» і прагназуе аднаўленне масавых акцый у Беларусі на 25 сакавіка, у гадавіну абвяшчэння ў 1918 годзе «кароткачасовай незалежнай Беларусі». Таксама адзначаецца, што Злучаныя Штаты Амерыкі выкарыстоўваюць «механізм павышэння кошту Лукашэнкі для Пуціна, каб Менск стаў усё больш таксічным і дарагім партнёрам для Крамля».

 

Масква абвясціла персонамі нон грата траіх еўрапейскіх дыпламатаў – супрацоўнікаў пасольстваў Германіі, Польшчы і Швецыі ў Расеі. Гэта рашэнне знянацку наспела вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ Жазэпа Барэля, які прыляцеў у Маскву, піша брытанская газета Financial Times.

Падставай для такіх крокаў стаў «удзел супрацоўнікаў пасольстваў у акцыях пратэсту ў падтрымку апазіцыйнага лідара Аляксея Навальнага». Па словах Барэля, высылку дыпламатаў планавалася афіцыйна аб’явіць у панядзелак, 8 лютага, але гэтая інфармацыя выпадкова трапіла ў прэсу раней.

У выніку брытанская газета назвала візіт Барэля ў Маскву «цяжкім»: «перамовы не прынеслі ніякага прыкметнага поспеху ў спробах дамагчыся вызвалення Навальнага, аднак яны, тым не менш, даставілі задавальненне Маскве, паколькі Барэль заклікаў Еўразвяз дазволіць прымяненне расейскай вакцыны ад COVID-19».

 

Французская газета La Croix на сваіх старонках размясціла вынікі даследавання-мадэлявання канфлікту з Расеяй, закліканым абараніць Польшчу ад нападу рускіх. Пра лёс Беларусі падчас ваенных дзеянняў у межах мадэлі не паведамляецца. Аднак у выніку віртуальны канфлікт завяршыўся паразай Польшы і аблогай Варшавы усяго праз чатыры дні, замест запланаваных 22 дзён. У віртуальных вучэннях выкарыстоўвалася новае амерыканскае ўзбраенне, уключаючы зенітныя сістэмы Patriot, а таксама шматмэтавы самалёт F-35. Французскае выданне падкрэслівае, што ў рэальных умовах войскі на лініі фронту былі б вельмі хутка разбітыя, што прывяло б да 60-80% чалавечых стратаў.

 

Амерыканскае выданне Law and crime прыводзіць дадзеныя аб тым, што амерыканкі прыдумалі схему па пошуку асобаў, якія штурмавалі Капітолій ў Вашынгтоне 6 студзеня. Жанчыны выкарыстоўвалі прыкладанне для знаёмстваў Bumble, дзе шукалі удзельнікаў падзеі, распытвалі пра іх ролю ў захопе Капітолія і пасля здавалі парушальнікаў закона ФБР .

Выданне прыводзіць тыповую гісторыю: «Адна з карыстальніц змяніла ў прыкладанні свае палітычныя перавагі ў Bumble на «кансерватыўныя» і атрымала фатаграфіі і відэа бунтаўнікоў ўнутры Капітолія. Пасля гэтага яна перадала гэтыя дадзеныя ў ФБР для дапамогі ў пошуку зламыснікаў, якія ўдзельнічаюць у беспарадках. Намаганні амерыканкі заўважыў ветэран Нацыянальнай службы Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення ЗША Джон Сіфнэр і публічна падбадзёрыў грамадзянку. «Добра зроблена», – напісаў ён».

Распрацоўшчыкі прыкладання Bumble у адказ прыбрылі фільтр па палітычных поглядах, каб прадухіліць яго далейшае «няправільнае выкарыстанне».

Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка.

Беларускае Радыё Рацыя