Сацыял-дэмакратаў на Усебеларускім народным сходзе – не будзе



Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі абмеркаваў запрашэнне з апарату Савету міністраў старшыні партыі Ігару Барысаву прыняць удзел у VI Усебеларускім народным сходзе.

Адзінагалосна прагаласавалі супраць – расказаў у нашым ранішнім эфіры старшыня партыі Ігар Барысаў, які акрэсліў іх матывацыю:

– Гэта было рашэнне нашага прэзідыуму. Хачу адзначыць, што сябры адзінагалосна выказаліся адносна таго, што трэба ўстрымацца ад падобнага ўдзелу па шэрагу прычын. Першае,таму, што ўсё ж такі мы не лічым гэтае мерапрыемства канстытуцыйным. Па другое, нам не падабаецца фон на якім адбываецца гэта мерапрыемства. Фон – гэта палітычны крызіс, рэпрэсіі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў, зняволенні.

Таксама адмовілася ад удзелу ў праўладным сходзе і партыя „Справядлівы свет”. Яе пленум цэнтральнага камітэту прагаласаваў супраць удзелу партыі ва Ўсебеларускім народным сходзе, які ўлады запланавалі правесці ў Менску 11–12 лютага.

„Прынята рашэнне лічыць немэтазгодным удзельнічаць старшыні партыі ва Усебеларускім народным сходзе», — паведаміў БелаПАН старшыня „Справядлівага свету” Сяргей Калякін.

Беларускае Радыё Рацыя