У суд накіраваная справа аб масавых беспарадках у цэнтры Берасця
Пракуратура Берасцейскай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу аб масавых беспарадках у Берасці ў дачыненні да 10 грамадзян, двое з якіх непаўналетнія. „Ім інкрымінаваны ўдзел у масавых беспарадках, які выявіўся ў непасрэдным гвалце над асобай, пагромах і знішчэнні маёмасці”, — паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры. Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаныя 10 жніўня 2020 года падчас несанкцыянаванага масавага мерапрыемства ў цэнтры Берасця — на вуліцах Савецкай і Нафтавай, бульварах Шаўчэнкі і Касманаўтаў, праспекце Машэрава — „груба парушылі грамадскі парадак і здзейснілі пагромы”. Згодна са звесткамі Генпракуратуры, агульная сума нанесенай шкоды перавысіла 27 тысяч рублёў.
Беларускае Радыё Рацыя