Працяг судоў у Гародні, „справу гноміка” адправілі на дапрацоўку
У Гародні, у судзе Кастрычніцкага раёну, працягваліся працэсы: адміністрацыйны і крымінальны, якія датычылі гарадзенцаў – ахвяраў рэпрэсій з боку існага рэжыму.
Так, адміністрацыйная справа, вядомая ўжо, як „справа гноміка” была адпраўлена на дапрацоўку. Нагадаем, што жыхара Гародні Юрыя Яраша абвінавацілі ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве за тое, што з вакна яго кватэры было відаць цацачнага гноміка з беларускім сцяжком. Гаворыць праваабаронца Раман Юргель з Беларускага Хельсінкскага камітэту:
– Сакратар суда абвясціў Юрыю Ярашу рашэнне суддзі адправіць гэтую справу на дапрацоўку. Бо непісьменна быў складзены гэты пратакол. І шмат недакладнасцяў і парушэнняў пры яго афармленні. Сям’я звярнулася да журналістаў, атрымаўся розгалас і гэтая справа атрымалася вельмі гучнай, абсурднай справай.
Па крымінальным працэсе па так званай „справе Ціханоўскага” праходзяць тры фігуранты: Дзмітры Фурманаў, Яўген Рэзьнічэнка і Уладзімір Кніга. Працэс цягнуўся амаль цэлы дзень.
Дапытвалі ўчастковага Раённага ўпраўлення ўнутраных справаў маёра Аляксандра Хваленю. Раман Юргель гаворыць:
– Істотнае тое, што адвакаты задавалі пытанні, і ўчастковы Уладзімір Казлоўскі напрыканцы дня адказаў на пытанне адваката, што ён ні поглядам, ні кіўком ні паказаў мэтанакірава, каб бег Хваленя менавіта за Сяргеем Ціханоўскім. Што той хіба не так зразумеў. І такога не было. Хаця гэтыя сведчанні сёння Хваленя ў судзе даваў.
У чацвер, 11 лютага маюць быць дапытаныя 20 сведкаў па гэтай справе суддзёй Вольгай Бекушавай.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня