У Бярозе судзяць за здымкі ў інтэрнэце



У Бярозаўскім судзе судзяць чарговых актыўных жыхароў Белаазёрска за здымкі ў інтэрнэце – Валянціну Тарасюк і Івана Бярынчыка. На здымках выявы бел-чырвона-белых сцягоў, якія трымаюць непазнавальныя асобы, як напісана ў міліцэйскім рапарце. Тарасюк і Бярынчык былі затрыманы да суда на 72 гадзіны, хаця ў гэтым патрэбы не было. У Тарасюк засталося дома самотнае непаўнагадовае дзіця.

Гаворыць Валянціна Тарасюк:

– Пыталіся, колькі часу ўдзельнічаю ў гэтым падпольным руху. Кажу, які рух, пра што вы? Былі ці не былі, усё роўна іх на допыт. А потым ужо пачалі шукаць доказы.

Паводле сябра праваабарончага цэнтра „Вясна” Сяржука Русецкага, міліцыянты выконваюць пастаўленую задачу задушыць любыя спробы пратэсту, любыя спробы ініцыятывы, выказванне свайго меркавання.Усё напамінае 37 год:

– Затрымліваюць на 72 гадзіны. Любое затрыманне на 72 гадзіны павінна быць абаснавана. Людзей проста адміністрацыйна пакараюць штрафам. Але трэба паздзекавацца такім чынам над людзьмі, каб затрымаць на 72 гадзіны.

Судовыя працэсы па справах Тарасюк і Бярынчыка працягнуецца 15 лютага. Судовыя працэсы вядуць старшыня суда Наталля Вакульчык і суддзя Наталля Мінчанка.

Цалкам матэрыял:

Старшыня суда Наталля Вакульчык.

Суддзя Наталля Мінчанка.

Беларускае Радыё Рацыя